Ранішняя кава і прывітаньне, сьвет, Я зноў бачу цябе і гэта найлепш. Мне пашчасьціла быць тут, Дзе чысьціня і бруд, Гэта як інь і янь, І я гэта люблю. Гадзіньнікі ідуць, а хвіліны зьнікаюць імгненна, Гарачая кроў па венах, я адчуваю, перамены ўжо блізка. Мая валізка напоўненая ўсім патрэбным, дарога чакае, Некалькі крокаў наперад, усе сумневы зьнікаюць. І штодня мы плывем паміж хмарачосамі, вуліцы поўняцца намі, Наша жыцьцё нібыта рака, і наша жыцьцё нібыта цунамі. Што наканавана, тое праходзім, нават калі жыцьцё не салодзіць, Нават на галалёдзе наперад, пакуль мы не адчуем, што годзе. Вось так… Сустрэнемся там, дзе кожны глядзіць у заўтра, Там. дзе кладуцца патрэбныя карты. Там, дзе я мары свае не пакіну, Там, дзе нас круціць зямля штохвіліну.
R: Там Яшчэ жывая надзея, Я мару сваю не пакіну. Там Куды прыходзяць ідэі, Нас круціць зямля штохвіліну. Яшчэ жывая надзея, Я мару сваю не пакіну. Там Куды прыходзяць ідэі, Нас круціць зямля штохвіліну.
Мы там, дзе пачынаецца космас, Чаму? Гэта даволі проста, Там тысячы вачэй гараць нібыта зоркі, І гэта бліжэй за неба, туды шлях зусім кароткі. Туды квіток адзін, і ён ляжыць ужо ў кішэні, Тут не патрэбна кідацца словам, трэба дакладна трапляць у мішэні. І так, як насеньне мы прарастаем высока і гэта нібы летуценьне, Ловім праменьне, хоць тут не заусёды так, як хацеў я, Але хваля ідзе, хто ты і дзе, і куды ты ідзеш? Крочыш у цемры, і не дарэмна, бо потым удзень імчыш па вадзе. І пакрысе зьмяняецца сьвет, істотна, што не зьмяняемся мы, Зранку мы ідзем па расе, шукаючы тое, для чаго трэба жыць. Сустрэнемся там, дзе кожны глядзіць у заўтра. Там, дзе кладуцца патрэбныя карты. Там, дзе я мары свае не пакіну, Там, дзе нас круціць зямля штохвіліну.