Калі ўжо будзе немагчыма
Хацець і верыць і магчы,
Сабе ты выбераш Айчыну
Між рэспектабельных Айчын.
І тая новая Айчына,
І тая новая зямля
Нібы бліскучая жанчына,
Яна твая і не твая.
А недзе твая Айчына,
(Твая Айчына...)
Як стомленая жанчына.
Глядзі, вунь твая Айчына
(Твая Айчына...)
З заплюшчанымі вачыма.
Ты будзеш плакаць і маліцца
І за яе, і за сябе.
Тым часам зводны хор міліцыі
Марш Мендэльсона запяе.
Душа у страху і ў адчаі,
Нервовы жэст дрыготкіх рук,
Ды не спыніць працэс вянчаньня,
Не запаволіць стрэлак круг.
А недзе твая Айчына,
(Твая Айчына...)
Як стомленая жанчына.
Глядзі, вунь твая Айчына
(Твая Айчына...)
З заплюшчанымі вачыма.
Глядзі, вунь твая Айчына,
Як стомленая жанчына.
Глядзі, вунь твая Айчына
З заплюшчанымі вачыма.
Глядзі, вунь твая Айчына,
Як стомленая жанчына.
Глядзі, вунь твая Айчына.
Глядзі, вун твая Айчына,
(Твая Айчына...)
Як стомленая жанчына.
Глядзі, вунь твая Айчына
(Твая Айчына...)
З заплюшчанымі вачыма.
Твая Айчына...
Твая Айчына...
Твая Айчына...
Zet еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2