Даўнія сябры «Тузіна Гітоў» Аляксандра Кірсанава і Канстанцін Драпеза віншуюць усіх наведнікаў парталу зь зімовымі сьвятамі. «Самы лепшы падарунак, які мы можам зрабіць, гэта падараваць песьню. Вось яе і дарым. Жадаем усім, каб жылося весялей!», - з усьмешкай кажа Аляксандра. Новы трэк завецца «Коледа». Ён увойдзе ў чацьверты студыйны альбом дуэта, які пабачыць сьвет ужо ў студзені 2013 году.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1