"Мая малітва". Янка Купала (1906, 1912)
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
ВIА "Песняры" еще тексты
Другие названия этого текста
- Песняры - Малитва (0)
- Песняры - Малiтва "Мая малітва" Янка Купала (1906, 1912) (0)
- ВИА "Песняры" - Малiтва (Янка Купала) (0)
- ВIА "Песняры" - Малiтва (Я. Купала) (0)
- ВИА "Песняры" - Малiтва (0)
Видео
-
Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.В.Мулявин
Премьерное исполнение песни на 25-летии ансамбля "Песняры", " Славянский базар", Витебск. Малiтва (муз.А.Молчан, сл.Я ... -
Песняры - Молитва (О.Молчан - Я.Купала) исп.В.Мулявин.
Песняры - Молитва (О.Молчан - Я.Купала) исп.В.Мулявин. ... Песняры. История ВИА. ... ПЕСНЯРЫ Леонида Борткевича 9,867 ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1