Згараў цудоўны дзень асеньні,
Лісты кружыліся наўкола,
А я стаяў у захапленьні
Каля Чырвонага касьцёла.
Шумела плошча неўгамонна,
Нібы ня ведала, ня знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўляла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касьцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
І грукацела сэрца звонам,
І ад пяшчоты замірала.
І вочы боскага Сымона
Усьмешкай радасьці кранала.
Плылі аблокі нізка-нізка,
Нібы самотныя анёлы.
Было да Бога блізка-блізка,
Як да Чырвонага касьцёла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касьцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
Vale et me ama
Adoremus in ӕternum
Benedictus
Валерый Дайнэка еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2