Край мой любы, войнамі змучаны!
Над народам смяротны цень.
Моладзь споена, моладзь аблучана.
Ці падыме цябе з калень?
Адным чарку, другім у партыю -
Толькі б нечым заціснуць рот.
А дзе ж тыя чагосьці вартыя,
Што б стаялі за свой народ?
Што да вас, хлуснёй зняволеных?
Мовы роднае не чуваць.
Можна збожжа прадаць, жывёліну,
А ці можна душу прадаць?
Адным чарку, другім у партыю -
Толькі б нечым заціснуць рот.
А дзе ж тыя чагосьці вартыя,
Што б стаялі за свой народ?
Не было нам ніколі соладка,
Горда ўмелі мы боль стрываць.
Можна хату прадаць і вопратку,
А ці можна маці прадаць?
Адным чарку, другім у партыю -
Толькі б нечым заціснуць рот.
А дзе ж тыя чагосьці вартыя,
Што б стаялі за свой народ?
Дзе вы?..
Вальжына Цярэшчанка еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1