Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вальжына Цярэшчанка - Раманс аб расстраляным каханні (У.Караткевіч) | Текст песни

Ах, якое грознае гора!
Ах, якая журба ў світанні:
На вачах у нябёсаў чорных
На расстрэл адводзяць каханне.

І міндаль палыхае, як лава,
І персікаў белыя крылы,
Як каханню бялюткі саван,
Як вянок на яго магілу.
А яно адыходзіць, праклятае,
А яно нават жыць не хоча...
Сябры, затрымайце катаў,
Сяброўкі, закрыйце ім вочы.

Прыйдзе, можа, часіна злая,
Калі згасне крывавы месяц,
І, магчыма, мяне расстраляюць,
І, магчыма, мяне павесяць.

Але я й на пласе прыпомню:
Ў небе ранішнім - водсвет лёду,
Ў тумане - кіпарысы цёмныя.
А цябе... адводзяць... адводзяць...

Пад апошнімі цьмянымі зорамі
Труп кахання, як труп каханай...
Ах, якое бязмежнае гора!
Якая крывавая рана!

Вальжына Цярэшчанка еще тексты


Другие названия этого текста
  • Вальжына Цярэшчанка - Раманс аб растраляным каханьні (У.Караткевіч) (1)
  • Вальжына Цярэшчанка - Раманс аб расстраляным каханні (У.Караткевіч) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1