Пісаць мэмуары мне, напэуна, зарана. Але рана ёсць на сэрцы, незагоеная рана, Жыццё знэрвавала, за сябе самому сорамна Крумкачоў часта бачу, чую боль у іхнем гомане. Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: \"Хто там?\" Адчыніце, людзі! Я прыйшоў за дапамогай! Хлусня гэта, што наша краіна ёсць нямоглай! Не загаснуць зоркі у небе, покі неба тое будзе. Не загіне край забраны, покі будуць людзі. Ніхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь, Кінуць бы ўсё ды ў неба паляцець! Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ. Заўжды жыў не на каленях, а зусім наадварот. Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар… Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?
2 Момант ісціны, скрозь хмары промні Я нарадзіўся тут, усё як на далоні Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын. Беларусь, дзякуй за ўспамін. Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаеш цяжка Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка Вецер запеў. Так пела мне малому мама Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край Прыйшла пара, кажу я сам сабе: \"Бывай\" Глядзеў свет з вокнаў услед трывогай шчырай. Мой шар нёс мяне далёка, нібы ў вырай Дзе не праехаць, не прайсцi, зямля шаптала мне: \"Ляцi\" Спяшайся, адчуй сілу вышыні. Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы