Ці табе, Танечка, замуж хочацца (вясельная, пяе Круцько Марыя Лукінічна)
Ці табе, Танечка, замуж хочацца, Ай, Божа, Божа мой, [замуж хочацца], Што ў цябе слёзачкі ні пакоцяцца? Ці ў цябе слёзачкі пазычоныя? Ці ў цябе вочачкі пазлачоныя? Не плачыш, Танечка, замуж ідучы - Заплачыш, Танечка, штаны шыючы. Дзеўкі пойдуць ў карагод, А ты, маладая, у гарод. Дзеўкі пойдуць на кірмаш, А ты, маладая, спацькі ляж. Дзеўкі пойдуць гулі-гулі, А ты, маладая, люлі-люлі.