Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Герашчанка (Час выбіраць) - Сябры, абавязкова паслухайце! | Текст песни

Час выбіраць сытым быць ці галодным,
Час выбіраць быць рабом ці свабодным,
Між ветрыкам вольным і дротам калючым,
Добрым віном і гарэлкай смярдючай.
Час выбіраць між глыбокім і мелкім,
Дубам магутным і сохлаю елкай,
Час выбіраць есці мяса ці косці,
Ўсялякую дрэнь альбо добрае штосці.

Час выбіраць сытым быць ці галодным.
Час выбіраць быць рабом ці свабодным.
Час выбіраць дзе карысць, а дзе шкода.
Час выбіраць быдлам быць ці народам.

Час выбіраць паміж дужым і слабым,
Дзеўчынай ружай ці рабухаю бабай,
Між рэстаранамі і бруднай сталовай,
Гвалтам вароны ці спевам саловаў.
Час выбіраць між высокім і нізкім,
Паміж труной і дзіцячай калыскай,
Паміж хваробай і моцным здароўем,
Паміж (смуродным) казлом і каровай.

Час выбіраць сытым быць ці галодным.
Час выбіраць быць рабом ці свабодным.
Час выбіраць дзе карысць, а дзе шкода.
Час выбіраць быдлам быць ці народам.

Час выбіраць паміж старым і новым,
Паміж трасянкай і матчынай мовай,
Паміж анучай чырвона зяленай,
І старажытным сцягам пагоні.
Час выбіраць паміж вернасцю й здрадай,
Хамскім рэжымам і моцнай уладай,
Час выбіраць дзе хлусня, а дзе праўда,
Дзе горшае учора, а лепшае заўтра.

Час выбіраць сытым быць ці галодным.
Час выбіраць быць рабом ці свабодным.
Час выбіраць дзе карысць, а дзе шкода.
Час выбіраць быдлам быць ці народам!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-