Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш) (Беларускi нацыянальны і вайсковы гiмн)
Гімн БНР Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Словы Макара Краўцова Музыка Уладзіміра Тэраўскага Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух; Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрыў сабой народны рух! На бой! За шчасьця і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі. На Волю! — ўсе да аднаго! Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы I першы выкліча на бой. Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей!