А на млыне кола грукатала А ў небе зорка чаравала Ды на рэчцы хваля нашаптала Як русалка карагод зьбірала
Знайшоў, можа не гукаў, можа не жадаў таго Знайшоў, можа не чакаў, можа не шукаў таго: Думкі той, што як у мора глыбіня, Мары той, што як палёт анёла вышыня Але не ляці высока... Не кранай глыбока...
А ў полі верба сьлёзы ліла А ў лесе ноч хустку згубіла На гары ліса распавядала Як жалеза кроў усюль шукала