Рух гораду вакол мяне, А я спынілася, Як быццам прабудзілася – Ўсё адчуваю так абвострана. І бачу: вось ляціць сняжынка, Я паміж імгненнямі, І ёсць адно толькі імкненне... Я так даўно не бачыла цябе! Лю... Хто ўратуе мяне? Ты... Што ўратуе мяне? Лю... Хто ўратуе мяне? Ты...
І раптам ўсё празрыста. Проста столькі прыгажосці: Дзеці на арэлях і алеях, І сабака пазірае ў вочы, крочыць ноч, Заззяе ліхтара бурштын, Праз срэбныя галінкі, І ляціць сняжынка... Я так даўно не бачыла цябе! Лю... Хто ўратуе мяне? Ты... Што ўратуе мяне? Лю... Хто ўратуе мяне? Ты...
Лю... Ты... Лю... Ты... Лю... Хто ўратуе мяне? Ты... Што ўратуе мяне? Лю... Хто ўратуе мяне? Ты...