Зося (музыка А. Раевского, слова Сергея Борисовича Квиткевича)
Залатыя косы ды блакіт вачэй, Залягла ў бровах чарната начэй. Паўсмешка вуснаў грэе сэрца мне Гэткай прыгажуні я не бачыў, не.
ПРЫПЕЎ: Зося,Зося,Зося – Нібы шэпт калосся! Пацалунак Зосі, Бы каштоўны дар! Зося,Зося,Зося – Сэрца занялося, Не спыніць мне, Зося, У душы пажар.
Невядома што я выпіў з тваіх рук, Ціто чарку мёду, ці настой атрут. Я схуднеў у трэску, крочу сам ні свой, Ад твайго кахання страціў супакой.
ПРЫПЕЎ: Зося,Зося,Зося – Колькі праняслося! Ля акенца Зосі, Маіх горкіх дум! Зося,Зося,Зося – Скажаш ціха: “вось я”, І навекі, Зося, Прападзе мой сум.
Трызню днём і ноччу золатам тых кос, Мне паставіў пастку бесталковы лёс. Не відно й намёку на здзяйсненне мар, І старонкі сумна губіць каляндар…
ПРЫПЕЎ: Зося,Зося,Зося – Лісце кружыць восень! А твайго кахання, Зноўку не відаць! Зося,Зося,Зося – Я ўжо знямогся, Адно мне засталося Аб табе спяваць.