Я нарадзіўся тут - У краіне пад шэрым небам. Я нарадзіўся тут - У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба. Я нарадзіўся тут - У краіне прапіскі і скручаных кранаў. Я нарадзіўся тут - У краіне сотняў парушаных храмаў.
Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о... І я буду жыць тут. І я буду жыць тут. І я буду жыць...
Я нарадзіўся тут, Дзе білет у адзін бок - Гэта шанец для тых, хто не згодны. Я нарадзіўся тут, я тут жыву I мне тут яшчэ не ўсё роўна. Я нарадзіўся тут, о, Таму гэта - мая краіна. Я нарадзіўся тут - На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.
Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о... І я буду жыць тут, о, ой... Я буду жыць тут, ой... Я буду жыць...
Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна. Я нарадзіўся тут, Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна. Я ведаю, што Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках Замест пустазельля і палыну Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о... І я буду жыць тут, о, ой... І я буду жыць тут, о, ой... І я буду жыць тут, о, о... Я буду жыць тут, о, о... Я буду жыць тут.