Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханка | Текст песни

Ціха ноч ступае
З зорнаю сявенькай.
Па сінім Дунаі
Дзед плыве сівенькі.
А вязе ён кадку,
Мёд салодкі ў кадцы,
Кожнаму дзіцятку
Па цікавай казцы.
Мёдам вочкі мажа,
Доўга казку кажа.
А гэтага дзеда
Дзеткам трэба ведаць.
Не рыпяць завесы,
Калі зойдзе ў хату.
Добрым сном завецца
Дзядок барадаты.
Ты, дзядок, у лодку
Забірай Ілонку.
Няхай засынае на сінім Дунаі.
Як засьне, да мамы
Завязі малую.
Хвалі б’юць памалу,
Месячык вяслуе.
Лю-лі-лю-лі, лодка.
Засынай, Ілонка.
Лю-лі-лю-лі,
Зоранькі паснулі...

Другие названия этого текста
  • Зьміцер Вайцюшкевіч - Калыханка (0)
  • RZ - Ціха ноч ступае (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-