У глухім забалочаным месцы зямлі, Дзе белы туман над узлескамі віўся, Дзе пар паднімаўся ад цёплай раллі, Мой родны пасёлак на свет нарадзіуся
Няхай усмяхаецца ён праз гады, Букетам празрыстых, бліскучых вясёлак З табой я зрадніўся душой на заўжды Мой родны куток – Белавежскі пасёлак
Ты свеціш жыццёвай дорозе маёй, Ты сілы даеш мне калі я стамлюся Ты частка радзімы маёй дарагой Блакітнай крынічнай старой Беларусі
Табе пажадаць я хачу ўсею душой, Каб быў ты шчаслівым вясёлым прыгожым Заможным,каб смутак і боль развіталісь з табой, Каб ты заставаўся такім жа пргожым
Жыві і квітней як вясною сады, спаткай вечары І малінавы золак, з табой я зрадніуся душой на Заўжды мой родны куток Белавежскі пасёлак