Кучаравая дзяўчынка, Дзе ты завівалася? Я ішоў, а ты стаяла, Ты мне спадабалася. Твае словы, як замовы, Як салодзенькі мядок, Я ж бы слухаў іх і слухаў Кожну ночку і дзянёк.
А сягоння тыя словы Сталі горкія, як дым, Бо я знаю, што гуляеш Ты з малойчыкам другім.
Што ў Валодзі ў агародзе Расцвітае белы мак. Ўсе рабяты пажанаты, А Валодзя ходзіць так. Не табой трава памята, Не табе яе касіць, Не табой дзеўка занята, Не табе яе любіць.