Я гляджу ў неба
Сэрца б\\'ецца толькі думкай адной.
Я гляджу ў неба:
Там шлях апошняй песні маёй.
Я гляджу ў неба
Побач з ёй лунае светлы анёл.
Крыкну я ў неба:
\\\"Будзь з намі, калі сюды прывёў!
Будзь разам з намі,
Ахіні крылом нас, светлы анёл.
Будзь разам з намі,
Сярод бруду і вострых камянёў.
Будзь разам з намі,
Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй.
Будзь разам з намі
І не хавай ад нас вачэй.
Прыпеў:
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба,
Скажуць: ты прадвеснік новых падзей.
А што цябе чакае - крыж ці дарога ў неба?
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей?
Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасцяў начэй.
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
Будзь разам з намі,
Але не трэба нам рабіць лягчэй.
Будзь разам з намі, -
І гэта ўсё, што трэба нам!\\\"
Прыпеў.
Крама еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1