Pardon, je ne parle pas fransais. Кавярня, прыцемкі, абсэнт... Мігціць наперадзе растаньне, I сьвечка на стале згасае...
Рэфрэн: Учора, ці сёньня, Яшчэ ці ўжо... Растуць парасоны Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сьне: Начная кавярня, Агні ў вакне, І водар растаньня, Палынны напой - абсэнт.
Усё ў жыцьці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё зьнікае, Тугою зьменіцца каханьне
Рэфрэн. Французы кажуць: c’est la vie Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах растаньня і абсэнту.