Маленькі жаўнерык у Кляйнсбургу жыў, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Ён піва з маленькага куфліка піў, Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй. У войску маленькім жаўнерык служыў, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Маленькі жаўнерык хадзіў на парады, Любіў сваю жонку, вусы расьціў. Маленькім жаўнерам на сьвеце вялікім Жывецца ня проста зусім.
Жаўнерык пайшоў на малую вайну, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Маленькую жонку пакінуў адну, Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй. Маленькі мундыр і шынель апрануў, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Маленькі жаўнерык страляў і хаваўся Ад цёмных і страшных варожых сіл. Маленькім жаўнерам на сьвеце на гэтым Жывецца ня проста зусім.
Хай маршы зайграе вайсковая медзь, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Прыйшла па жаўнера маленькая сьмерць, Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй. Маленькае сэрца працяла наскрозь, Налівай, налівай, налівай яшчэ. Пад крыжам маленькім на полі далёкім Маленькі жаўнерык ляжыць, ляжыць. Душа яго недзе на сьвеце ня гэтым Па небе маленькім ляціць.