Саўка: Ура! Наканец-та любімая ўласьць Зарплаты ўсем нам павышае апяць. І пеньсіі тожа растуць з кажным днём, А вы гаварыце: “Пагана жывём”.
Грышка: Ну, так, мы гаворым. І я гавару, Што кошты таксама паўзуць угару. І эўра з далярам растуць з кожным днём, А вы ўсё крычыце: “Выдатна жывём!”.
Саўка: Крычым мы. І правільна – нада крычаць, Што нам гасударства – і бацька, і маць. Всяго у нас вдоваль, ядзім мы і п’ём. А вы ўсё крычыце: “Пагана жывём!”.
Грышка: Вось выбары пройдуць, і ўбачыце ўсе, Як тут эканоміку ўсю затрасе. Да ручкі краіну клан гэты давёў, А вы ўсё крычыце: “Выдатна жывём!”.
Саўка: А вы ўсё крычыце, што заўтра – завал, Хоць права на ета ніхто не давал. Так месяц праходзіць і годзік, і два, А вы ўсё крычыце, што заўтра – завал.
Грышка: А мы ўсё крычым, бо крычэць ёсьць аб чым. Дастаў ўжо гэты калгасны рэжым! А вы ўсё крычыце…