Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі (сл. і муз. Л.Вольскі) - Дай мне знак (праэкт "Такога няма нідзе") | Текст песни

А неўзабаве прыйдзе дзень,
Якога так чакалі ўсе.
Цябе закруціць вір падзей,
І мур хіснецца і ўпадзе.

Рыхтуй сябе, рыхтуй дзяцей,
Бо неўзабаве прыйдзе дзень,
Калі адступіць шэры цень
І мур хіснецца і ўпадзе.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

І ты пачнеш з сямі вятроў,
Пачнеш з каханьня і сяброў.
Усеабдымная любоў
Табе раскрыецца ізноў.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

І гэты час для ўсіх для нас
Пачаткам будзе новых дзён.
Не будзе вечнаю сьцяна -
Яе кароткае жыцьцё.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, дай мне надзею,
Што я заспею.

Дай мне знак, (дай мне знак...)
Дай мне надзею,
Што я пасьпею.
Дай мне знак, (дай мне знак...)
Дай мне надзею,
Што я заспею.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-