Гэта рытм барацьбы і каханьня,
Гэта музыка новага дню,
Гэта песьня ад раньня да раньня,
Гэта танец вагню.
Гэта сьпеў, як "Крывавая Мэры",
Гэта чырвань на ўвесь небакрай.
І любоў, і надзея, і вера...
Грай, музыка грай.
Самалёты лятуць над краінай,
Самаходы нэрвова гудуць,
Стадыёны ў парыве адзіным
Плачуць, равуць і пяюць.
Оле! Оле! Оле!
Оле-оле-оле!
Беларусь жыве!
Оле-оле-оле-оле!
Беларусь жыве!
Ооопа! Уууу!
Гэта посьпех і смак перамогі,
Гэта літасны позірк удачы,
Гэта сонца ў віне і запалены порах.
Таньчы, мілая, таньчы.
Мы гадзіны і дні не лічылі -
Не зьдзіўляйся і не дакарай.
Грай на ўсю моц, сьпявай на ўсю сілу:
Гэта - родны наш край.
Оле! Оле-оле-оле!
Беларусь жыве!
Оле! Оле-оле-оле!
Беларусь жыве!
Лявон Вольскi, Вераніка Круглова ("Я нарадзіўся тут") еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2