Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Званы | Текст песни

Ты жадаў салодкіх сноў,
Ты хаваўся ад залеў
У хаце, дзе шыкоўны стол
І гарэлка на стале.

Гэй!
Калі гукам трывожным разбураны сны, (сны...)
Запытайся ў ветра, па кім б'юць званы. (званы...)
Ведай, ён не змаўчыць, ён адкажа ў журбе: (ў журбе...)
"Не хвалюйся, званы плачуць не па табе".

Ты імкнуўся зноў і зноў
Быць заўсёды ні пры чым.
І калі чакалі слоў,
Ты казаў сабе: "Маўчы!"

Гэй!
Калі гукам трывожным разбураны сны, (сны...)
Запытайся ў ветра, па кім б'юць званы. (званы...)
Ведай, ён не змаўчыць, ён адкажа ў журбе: (ў журбе...)
"Не хвалюйся, званы плачуць не па табе."

Хоць у гэты шэры сьвет
Ты сьвятла не прынясеш,
Добра ведаем мы ўсе,
Што ты нас перажывеш.

А!
Калі гукам трывожным разбураны сны, (сны...)
Запытайся ў ветра, па кім б'юць званы. (званы...)
Ведай, ён не змаўчыць, ён адкажа ў журбе: (ў журбе...)
"Не хвалюйся, званы плачуць не па табе."

Калі гукам трывожным разбураны сны, (сны...)
Запытайся ў ветра, па кім б'юць званы. (званы...)
Ведай, ён не змаўчыць, ён адкажа ў журбе: (ў журбе...)
"Не хвалюйся, званы плачуць не па табе!
Не па табе! Не па табе!"

Мроя еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2