Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

музыка Н. Сацуры - Прынц і Ружа | Текст песни

Кінь каменчык у зорную сцюжу,
Крышталёвы пачуецца звон.
Пра Маленькага Прынца і Ружу
Нагадае адразу нам ён.

Прыпеў:
Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.

Тую казку не раз мы чыталі
І здавалася нам кожны раз:
Прынц і Ружа для нас танцавалі
І спявалі таксама для нас.

Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.

Не палохае доўгая сцюжа
І ніякай не бойся бяды:
Прынц Маленькі і белая Ружа
Будуць побач з табою заўжды.

Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.


музыка Н. Сацуры еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 6