ОЙ, АРАЛІ ХЛОПЦЫ НІВУ.
Ой, аралі хлопцы ніву, паламалі ярмо,
Заплаці ж ты мне, дзяўчына, што я хадзіў дармо.
А я ж табе, любы казачак, плаціла, плаціла.
Цалаваў маё ліченько - я ж не бараніла.
То пры сонцы, то пры зорцы, то пры месячыку. -
Цалаваў ты ночкай темнай, любы казачыку.
Не сьвяці ты, месяц ясны, ды на той пералаз,
Дзе стаялі мы зь міленькім можа ў апошні раз.
Бадай кветкі пазасыхалі, што рана расцвілі.
Бадай людзям мову адняла, што нас разлучылі.
Ой, аралі хлопцы ніву, паламалі ярмо,
Хадзіў, хадзіў да дзяўчыны,- казалася дармо.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4