Падары мне сваю адзіноту... (сл. М.Шабовіча, муз. Г.Кубаркі)
Падары мне сваю адзіноту, Цемнавокі пагляд падары. Хай грымяць над зямлёю грымоты, Усё роўна пагляд падары. На зямлі, дзе блакіцяцца высі Нам з табою спаткацца не раз. Падары мне цнатлівасць абрысаў, Свой святы, Бога светлы абраз.
Падары мне сваю адзіноту І самоту сваю падары. Хай грымяць над зямлёю грымоты, Усё роўна свой сум падары. Хай яго раскалышуць бярозы Хай развеюць яліны-бары, Падары мне вячэрнія слёзы І начныя ты мне падары.
Падары мне сваю адзіноту, А ўсмешку с собой забяры. Хай грымяць над зямлёю грымоты Хай маланка блішчыць у бары. Нас з табой абвянчае на векі Гэты дзень, што ўдалеч бяжыць. Падары мне чарнявыя векі, Мне без іх на зямлі не пражыць. Нас з табой абвянчае на векі Гэты дзень, што ўдалеч бяжыць. Падары мне чарнявыя векі, Мне без іх на зямлі не пражыць.