Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька.
Прынясе адное, прынясе другое,
Ой выйдзі, дзяўчына, ты сардэнька мое!
Не выйду, не выйду, бо людзей баюся -
Будуць гаварыці - з табою люблюся .
Няхай пагавораць - мы іх не баімся.
Прыйдзе та нядзеля - пачнуць станавіцца.
Станем мы да шлюбу абое цесненька,
Няхай пагавораць людзі галасненька
Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька.
Песняры еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3