А што ў полі за трыва Ой, на мяжы ў полі рысла Што нельзя бы поля прайціць Ой, нельзя цвеціка сарваць Ой, сарву цвецік, сарву я Ой, саўю вянок, саўю два Распаклятая гульня Ой, да зля-гора давяла Давяла мяне любоў Ой, да славушкі да худой Чым худую славу мець, Ой, брошу мілыга любіць Брошу мілыга любіць Ой, пайду ў белы сьвет служыць Улюблю-ка я таго, Ой, хто скацінушку пасёць Пастух выйдзіць на лужок, Ой, зыграець у ражок А я, млада, пачую Ой, ... я буду