Дробна драбніца, дробна драбніца,
Дробны дождж ідзе.
Ой, сабралася бедна галота
Дый гарэлку п’е.
(2 last lines of each verse repeated)
— П’ём мы гарэлку, п’ём мы гарэлку
Будзем піць віно.
А хто к нам прыйдзе, будзе смяяцца,
Будзем біць таго.
Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты
Насміхаецца:
— А скуль жа гэта бедна галота
Напіваецца?
Ой ты не смейся, дзядьку багаты
Ты не смейся з нас,
Вазьмі у рукі чарку гарэлкі,
Выпі ты да нас.
— Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці,
Рад бы закусіць.
Сто рублёў маю, сто рублёў маю,
Недзе размяніць.
У цябе сотні, а ў нас драбніца,
Дык не смейся з нас.
Ідзі ты к чорту, дзядзька багаты,
Ідзі ты к чорту ад нас!
Адзін за ругі, другі за ногі,
Трэці ў карак б’е:
— Ой, не йдзі, не йдзі, дзядзька багаты,
Дзе галота п’е!
План Б еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2