Аб'едзь усю зямлю ад краю
ў край
Ці з жаўрукамі ў небе
пашукай —
Ты знойдзеш для душы сваёй
спакой
У мясцінах тых, ляжаць што
за Уздой.
Зямля мая, цудоўная старонка,
Ласкавы, незабыўны родны
край!
З цялякаўскіх лясоў
узнёсла, звонка
Гукну я нізаўскім музыкам,
«Грай!»
З азёр лашанскіх веснавым
світаннем,
Як матчыным бялюткім
ручніком,
Жаўрук над хатай шле сваё
вітанне,
Махнуўшы па-сяброўску мне
крылом.
Зямля мая, цудоўная старонка,
Ласкавы, незабыўны родны
край!
З цялякаўскіх палёў узнёсла,
звонка
Гукну я жаўруку: «Не адлятай!»
Прайдуся берагамі ціхіх рэк,
У чаратах сустрэну я заранку,
Дзяцінства нагадаю шчыры
смех,
I над Яршамі — даўнюю
буслянку.
Зямля мая, цудоўная старонка,
Ласкавы, незабыўны родны
край!
З цялякаўскіх крыніц узнёсла,
звонка
Я Нёману гукну:
«Не забывай»!
Мне не пакінуць роднага
парога.
Куточак мой! Ты, як і лёс, —
адзін.
«З вараг у грэкі» грэе хай
дарогу
Барвовы свет хатлянскіх
журавін,
Зямля мая, цудоўная старонка,
Ласкавы, незабыўны родны
край!
З цялякаўскіх лугоў узнёсла,
звонка
Гукну я свету беламу:
«Спявай!».
Семёнов Роман еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1