Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сьцяна - Я еду (кавер на N.R.M.) | Текст песни

Я еду па восеньскім лісьці,
Еду я праз дзіцячыя сны,
Еду я па пагорках і выспах,
Па дарогах зімы і вясны.
Я еду туды, дзе сьветла,
Дзе луна - як паветраны шар,
Дзе ветразь напоўніцца ветрам,
Дзе сонцам асьветліцца твар.

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае - адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Я еду праз шэрыя вёскі,
Еду я цераз знакі бяды.
Я еду праз кропкі ды коскі,
Я еду адсюль - туды.
Туды, дзе ўзыходзіць золак,
Дзе падае снег долу,
Дзе сьвеціць калядная зорка,
Дзе гарыць купальскае кола.

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначна!
Я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Я еду па вечным брудзе,
За брудам ня бачна зямлі,
Калісьці тут штосьці будзе,
Вось толькі што і калі?
Даеду адно па рыму
На хвалях сьцюдзёных вятроў.
Я еду ў сваю краіну
На вечную зорку дзядоў.

Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначна!..
Я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Сьцяна еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1