Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сябры - Жар-птушка (Жар-птица) | Текст песни

Музыка - Эдуард Ханок, словы - Генадзь Бураўкiн

Колькi б нам за жар-птушкаю ўслед нi ганяцца,
Усё роўна прыблудзiм назад у сяло,
Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве
На цара-жураўля майстравалi сiло.
Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве
На цара-жураўля майстравалi сiло.

Цiха сонца за хаты старыя садзiцца.
Пачынаюць рабiны ў дварах ружавець.
У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы.
I крычыць недасяжна ў небе мой журавель.
У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы.
I крычыць недасяжна ў небе мой журавель.

Мы iдзём па сцяжынках, на якiя не вернемся.
Мы iдзём па дзiцячых здзiчэлых лясах.
Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе.
Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах.
Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе.
Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах.

Другие названия этого текста
  • Сябры - Жар-птушка (1)
  • Сябры - Жар-птушка (Жар-птица) (0)
  • ВИА "Сябры" - Жар-птушка (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
  • Жар-птушка. Жар-птушка.
    Жар-птушка. Kostusj .... ВИА СЯБРЫ Печки-лавочки Анатолий Ярмоленко. Песня 1989 - Duration: 4:02. by syabr1 6,186 ...
  • анс."Cябры" - Кася анс."Cябры" - Кася
    Сябры - "Кася" Анатолий Ярмоленко,Алеся,Артур Цомая,Николай Сацура, Святослав Ярмоленко,Сергей Герасимов ... Жар-птушка.