Мая малітва / на вершы Янкі Купалы (Cardio ft. Dee-MAC prod.)
МАЯ МАЛІТВА Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Расьпетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часьцей заглядаці да цёмных хацін.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Расьпетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, Што дзіка над намі гуляюць ня раз, Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, Градоў, перуноў не ссылалі падчас.
Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу – Усясьвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.
Я буду маліцца да зорак і жаліцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая зь неба зь іх зваліцца, З жыцьця хтось сыходзе на вечныя сны.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Расьпетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю, Каб лепшаю ўродай плаціла за труд, Збагаціла сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі убачыў наш люд.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Расьпетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі Ня вылі над роднай зямлёй, нада мной.
Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу – Усясьвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.
Гучыць кампіляцыя вершаў Янкі Купалы "Мая малітва" 1906 і 1912 г. Скарыстаны мінус Cardio ft. Dee-MAC "DRAMMA" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: vk.com/freeteam