Бэз апаў, а цвіце маладосць,
І не верыцца мне ў растанне.
Слоў няма, але музыка ёсць.
Гэта сэрцабіццё, як прызнанне.
Салаўі атакуюць вярсту,
Заглушаючы лёскат грачыны.
А-зір-ні-ся! Я побач стаю!
Я стаю ў цябе за плячыма.
Гэтак свеціцца зорка ў палях
На вячэрніх высокіх нябёсах.
Суравее, туманіцца шлях
Паміж двух непрыкаянных лёсаў.
О, святая душы прастата!
Што жадаць яшчэ, апроч жадання?!
І звініць паміж намі вярста
Невымернага ў свеце кахання.
Таццяна Беланогая еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1