Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Тацяна Беланогая - Лістапад па вясьне… (26/04) | Текст песни

Лістапад па вясьне… І ў сястры валасы
Нечакана ўзялі і выпалі…
Можа, з кніг трэба выкінуць слова "лясы",
Каб нашчадкі бацькоў ня выкрылі?

Супакояць статысты, бо ўсё міма нас —
Абязглебленых, абязьлісьценых,
Можа, даць мастакам сацыяльны заказ,
Каб мадонны іх сталі лысымі?..

Непрыкметна для сьвету, прад грознай бядой
Пакаленняў у генах скалечаных,
Краснапольскай бабулі душы супакой…
Ціха сьпелі «навекі вечныя»…

Каля рэчкі бяроза, рука пад шчаку —
Сьпіць дзяўчынка, ёй трэба вырасьці…
Як мне хрэсьніцу-Кацьку, перад Богам дачку
Ад бацькоў з Магілёўшчыны вывезьці?..

#piesni #Bielanohaja #Чарнобыль #Чорнобиль #Чернобыль

Тацяна Беланогая еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4