Здымай сядло, гасi сьвятло. Па плечы сьнегу намяло. Цi то ня сьнег, Цi проста час Зьмяняе сьвет, Зьмяняе нас. Растуць дамы Пасьля дажджу. Будуем мы сваю мяжу. Будуем мы магутны мур, Каб там схаваць сваю душу.
У сьветлым сьне Цi ў цёмных днях Сказалi мне, што ты - мая. Нiхто нiчый. Усе свае. I кожны дбае пра сябе. I кожны сам сабе бальзам На раны лье начной парой. I мы глядзiм бязглузды фiльм, Дзе кожны - сам сабе герой.
Было i ёсьць. І наша злосьць, Нiбыта ў глытках нашых косьць. Над намi страх, нiбыта сьцяг. I мы жывем, нiбы ў гасьцях. Зьбiрай сяброў, запальвай газ. Усё стагодзьдзе - дэкаданс. Здымай сядло, гасi сьвятло. Па плечы сьнегу намяло.