Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Цягні-Штурхай (Тяни-Толкай) - Лёгкія-лёгкія (Tribute to N.R.M.) | Текст песни

Здымай сядло, гасi сьвятло.
Па плечы сьнегу намяло.
Цi то ня сьнег,
Цi проста час
Зьмяняе сьвет,
Зьмяняе нас.
Растуць дамы
Пасьля дажджу.
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.

Лёгкiя-лёгкiя нашы далёкiя.
Цяжкiя-цяжкiя блiзкiя нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

У сьветлым сьне
Цi ў цёмных днях
Сказалi мне, што ты - мая.
Нiхто нiчый. Усе свае.
I кожны дбае пра сябе.
I кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой.
I мы глядзiм бязглузды фiльм,
Дзе кожны - сам сабе герой.

Лёгкiя-лёгкiя нашы далёкiя.
Цяжкiя-цяжкiя блiзкiя нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

Было i ёсьць. І наша злосьць,
Нiбыта ў глытках нашых косьць.
Над намi страх, нiбыта сьцяг.
I мы жывем, нiбы ў гасьцях.
Зьбiрай сяброў, запальвай газ.
Усё стагодзьдзе - дэкаданс.
Здымай сядло, гасi сьвятло.
Па плечы сьнегу намяло.

Лёгкiя-лёгкiя нашы далёкiя.
Цяжкiя-цяжкiя блiзкiя нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

Лёгкiя-лёгкiя...
Цяжкiя-цяжкiя...
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

Здымай сядло, гасi сьвятло.
Па плечы сьнегу намяло...

Цягні-Штурхай (Тяни-Толкай) еще тексты


Другие названия этого текста
  • Цягні-Штурхай - Лёгкія-лёгкія (Tribute to N.R.M.) (0)
  • Цягні-Штурхай (Тяни-Толкай) - Лёгкія-лёгкія (Tribute to N.R.M.) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-