І вось гэты новы дзень - Дзень як дзень, з ланцугу. І я ў вакно глядзеў Празь імжу, праз тугу... Выбіраеш? Выбірай Каляровы небакрай. Выбіраеш? Выбірай Дзіўны край Індакітай...
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне...
Прыйшоў гэты новы дзень І згарэў, не сагрэў... І ты ў гэты новы дзень Пасталеў, пастарэў... Робіш выгляд? Я раблю, Што люблю ўсю зямлю. Добры вечар, добры дзень... Нібы колы па вадзе...
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне...
Прыйшоў невядома хто, Шэры твар, бляклы твар, І сказаў, што цяпер ён тут Гаспадар, гаспадар... І можна ўсё забыць, Есьці й піць, сноў ня сьніць. І можна набыць віно І глядзець у вакно. Разумееш? Зразумей, Што ня згас яшчэ агмень, А калі агмень ня згас, Нам згасаць яшчэ ня час!
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сьне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясьне-эээээ!