Я скакала, плясала процi новага двара, Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... Пацерала ключыкi з шаўковага пояса, Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... А хто мае ключы найдзя – за таго замуж пайду! Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... Стары раненька йшоў – мае ключыкi знайшоў, Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... Ой ты, дзеўка-дзявiца, ці пойдзеш ты за меня? Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... Цi пойдзеш ты за меня – атдам ключыкi твоя! Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё... Прападайця, ключы, як за старага iцi! Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё...
Ой, бувало, не бувало – Маці гуляці не пускала. Маці гуляці не пускала, Да ў коморочку замукала, А ў коморочцы окенечко – Мне на вуліцу відзенечко. Пусці, маці, погуляці, Бо мне молойцоў не відаці, Бо мне, молойцоў не відаці – Пошлі на хутар дзевок сватаці. Пусці, маці, погуляці, Бо мне молойцоў не відаці.
Ой, бувало, не бувало – Маці гуляці не пускала. Маці гуляці не пускала, Да ў коморочку замукала…
А на хутары дзеўкі – ек дзеўчышча: В йіх головішча – ек помелішча. А ў нас дзеўкі – паненочкі: В йіх головочкі – ек маковочкі. А на хутары дзеўкі багатые – Рэжуць подаркі із караўкі. А ў нас дзеўкі убогіе – Рэжуць подаркі шаўковые.
Ой, бувало, не бувало – Маці гуляці не пускала. Маці гуляці не пускала. Да ў коморочку замукала…
ЯГОРАВА ГАРА - Ой у лесе на дубочку Музычны фолк праект "Ягорава Гара". Беларуская ... я плакать Сердючка нервно курит.Белорусские ... Скакала плясала. 19.01.13 ...