— Мядуніца, мядуніца лугавая, Ай, лугавая, Чом не пахнеш, чом не пахнеш на ўсём лугу, Ой, на лужочку? — Як мне пахнуць, як мне пахнуць на ўсём лугу, Ой, на лужочку? Стары бабы, стары бабы прысядзелі, Прысядзелі, Маладухі, маладухі прыстаялі, Прыстаялі, Красны дзеўкі, красны дзеўкі прыскакалі, Прыскакалі.