Бомба мае ўзарвацца а трынаццатай дваццаць, Але пакуль што трынаццаць пятнаццаць. Нехта здолее выйсьці, нехта будзе праходзіць, Нехта будзе вагацца у трынаццаць шаснаццаць.
Аааааааааа...
Тэрарысты адбеглі на такую адлегласьць, Каб іх не зачапіла кавалкамі цэглы, Але каб было бачна вынік іхняе працы, Калі будзе ўзрывацца.
Аааааааааа... Аааааааааа...
Уваходзіць кабета ў пунсовых шкарпэтках. Выйшаў хлопец, спыніўся, падпаліў цыгарэту. Можна шчэ не сьпяшацца. У трынаццаць сямнаццаць невысокі мужчына Выйшаў, сеў у машыну. Ўвайшоў нехта сьмешны, напяваючы нешта. У трынаццаць сямнаццаць і сорак сэкунд Недзе зьнікла дзяўчына, што праходзіла тут.
Аааааааааа... Аааааааааа...
Можа села ў аўтобус, ну, а можа ня села, Паглядзім, калі будуць выносіць цела. У трынаццаць гадзінаў дзевятнаццаць хвілінаў Цераз гэтыя дзьверы не ўвайшоў ні адзіны, А праз трыццаць сэкундаў выйшаў нейкі вар'ят, Стаў, памацаў кішэні і рушыў назад. Ён забыўся пальчаткі, якія яму непатрэбныя рукі Ўжо не сагрэюць.
Аааааааааа... Аааааааааа...
Шэраг доўгіх сэкундаў на вачох карацее, Час ідзе, ён адвеку ня можа спыніцца. А трынаццатай дваццаць мільганула надзея: Бомба мае ўзарвацца? Бомба мае ўзарвацца!